РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здаровы
прыметнік
1. Які мае добрае здароўе, не хворы. Здаровае дзіця. З. арганізм.

2. Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку. З. выгляд. З. смех.

3. Карысны для здароўя. Здаровае надвор'е. Здаровае харчаванне.

4. пераноснае значэнне: Карысны, правільны. Здаровая ідэя. З. быт.

5. Моцнага целаскладу, дужы (размоўнае). З. хлопец.

6. Вялікі, моцны (пра з'явы, прадметы; размоўнае). З. мароз. З. кавалак жалеза.

7. у знач. выклічнік: здароў (здарова)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (размоўнае). Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
Здарожаны
прыметнік
1. Стомлены, змучаны дарогай, у дарозе. З. конь.

2. Які выражае стомленасць дарогай. З. выгляд. || назоўнік: здарожанасць.
Здарожыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаміцца, змучыцца ў дарозе. || незакончанае трыванне: здарожвацца.
Здароўе
назоўнік | ніякі род
1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма. Берагчы з. Адбіцца на здароўі. Стан здароўя.

2. Той або іншы стан арганізма. Моцнае, слабае з. Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка). || памяншальна-ласкальная форма: здароўечка. Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).
Здароўкацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы. З. за руку. || закончанае трыванне: паздароўкацца. || назоўнік: здароўканне.
Здарыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Адбыцца, стацца. Што здарылася?

2. безасабовая форма, з інфінітывам: Выпасці на чыю-н. долю. Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.

3. Нечакана з'явіцца, трапіцца (размоўнае). Здарылася падарожная машына. || незакончанае трыванне: здарацца.
Здарэнне
назоўнік | ніякі род
1. Нечаканы выпадак у жыцці. Цікавае з.

2. Якая-н. незвычайная падзея. Вулічнае з.
Здатачны
прыметнік | афіцыйнае
Такі, дзе і на якім праводзіцца здача, перадача чаго-н. З. пункт. Здатачная квітанцыя.
Здатны
прыметнік
1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы. З. да навукі. Паказаць, хто на што з.

2. Зручны, прыгодны для чаго-н. Месца для начлегу выбралі здатнае. || назоўнік: здатнасць.
Здатчык
назоўнік | мужчынскі род | афіцыйнае
Асоба, якая ажыццяўляе здачу прадукцыі, маёмасці. З. збожжа. З. рэчаў на камісію. || жаночы род: здатчыца.
2009–2019. Беларусь, Менск.