РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здзек
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. здзекавацца.

2. Злая, зневажальная насмешка, а таксама зневажальны ўчынак ці паводзіны ў адносінах да каго-, чаго-н. Зносіць здзекі ад каго-н. || прыметнік: здзеклівы. Здзеклівая ўсмешка.
Здзекавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Мучыць, катаваць каго-н. З. з людзей.

2. Злосна, зняважліва высмейваць, абражаць каго-, што-н., кпіць з каго-, чаго-н. Недаравальна з. з чалавека. || назоўнік: здзек.
Здзелка
назоўнік | жаночы род
Двухбаковы дагавор аб выкананні чаго-н. Гандлёвая з. Зрабіць здзелку. З. з сумленнем (пераноснае значэнне: учынак супраць уласных перакананняў).
Здзельны
прыметнік
Які аплачваецца па колькасці зробленага. Здзельная работа. Здзельная аплата. || назоўнік: здзельнасць.
Здзельшчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які выконвае здзельную работу. || жаночы род: здзельшчыца. || прыметнік: здзелышчыцкі.
Здзельшчына
назоўнік | жаночы род
Здзельная работа.
Здзеравянелы
прыметнік
Тое, што і адзеравянелы.
Здзерціся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і садрацца. Лыка лёгка здзерлася. || незакончанае трыванне: здзірацца.
Здзівіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Прыйсці ў здзіўленне. З. нечаканаму прыезду родзіча. || незакончанае трыванне: здзіўляцца.
Здзівіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выклікаць здзіўленне. Твае словы мяне вельмі здзівілі. Вас нічым не здзівіш. || незакончанае трыванне: здзіўляць.
2009–2019. Беларусь, Менск.