РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Здрыгануцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Прыйсці ў рэзкі вагальны рух, задрыжаць. Пад нагамі здрыганулася зямля.

2. Уздрыгнуць, закалаціцца ад моцнага хвалявання, узрушэння і пад. З. ад моцнага крыку. || незакончанае трыванне: здрыгацца.
Здубянелы
прыметнік | размоўнае
Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы. Здубянелыя на марозе рукі. З. ад сырасці плашч. || назоўнік: здубянеласць.
Здубянець
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець. Ногі здубянелі. Адзежа на ім здубянела.
Здужаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
1. Узяць верх у барацьбе, бойцы; перамагчы. Бароўся з тым, каго мог з.

2. што і з інфінітывам: Справіцца з тым, што патрабуе вялікіх фізічных намаганняў, многа працы. Здужаў падняць на плечы мех.

3. пераноснае значэнне: Засвоіць, зразумець (размоўнае). З. курс фізікі. || незакончанае трыванне: здужваць.
Здураваць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Сказаць, зрабіць якое-н. глупства, дурасць. Я здураваў, што сам не схадзіў на нараду.
Здурнелы
прыметнік | размоўнае
Які здурнеў, страціў розум.
Здуру
прыслоўе | размоўнае
Па глупству, непаразуменню. З. прагаварылася.
Здушаны
прыметнік
Пра голас, гукі і пад.: прыглушаны, аслаблены. З. шач. || назоўнік: здушанасць.
Здушыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Душачы, сціснуць з сілай. З. каго-н. у натоўпе. Спазмы здушылі горла. Сум балюча здушыў сэрца (пераноснае значэнне). || незакончанае трыванне: здушваць.
Здымак
назоўнік | мужчынскі род
Фатаграфічны адбітак каго-, чаго-н.
2009–2019. Беларусь, Менск.