РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6
Зебра
назоўнік | жаночы род
Дзікі афрыканскі конь з паласатай (чорнай і светла-жоўтай) афарбоўкай поўсці. || прыметнік: зебравы.
Зеленавата (зеленавата-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач. з зялёным адценнем, напр. зеленавата-буры, зеленавата-сіні.
Зелень
назоўнік | жаночы род
1. Зялёны колер, што-н. зялёнае.

2. Расліннасць. расліны. З. садоў. Сакавітая з. лугу. З. зборны назоўнік: Некаторыя віды гародніны і траў, што скарыстоўваюцца ў ежу. Палажыць з. у суп.
Зелле
назоўнік | ніякі род | размоўнае
1. Тое, што і пустазелле.

2. Травы як корм для жывёлы, ахрап'е. Насячы зелля.

3. Лекавыя травы, а таксама настой на іх для лячэбных мэт, зёлкі. Варыць з. Лячыцца зеллем.
Зелянець
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Станавіцца зялёным. Медзь зелянее. З. ад злосці.

2. Пакрывацца свежай травой, лісцем. Пачалі з. лугі і дрэвы.

3. Віднецца (пра што-н. зялёнае). || закончанае трыванне: пазелянець і ззелянець.
Зеляніна
назоўнік | жаночы род
Тое, што і зелень (у 2 і 3 знач.). З. паркаў. Латок з зелянінай.
Зеляніць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Рабіць зялёным; фарбаваць у зялёны колер. || закончанае трыванне: пазеляніць.
Земле
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да Зямлі (у 1 знач.), напр. землеапісанне (устарэлае); 2) які мае адносіны да зямлі (у 2, 3, 4 і 5 знач.), напр. землекарыстанне, землеразрыхляльны, землеўгнаенне, землеўпарадчык, землечарпалка, землеадкрывальнік, землеўладальнік.
Землекарыстанне
назоўнік | ніякі род
Карыстанне зямлёй, сельскагаспадарчая эксплуатацыя яе. Сістэма землекарыстання.
Землепраходзец
назоўнік | мужчынскі род
Даўнейшая назва падарожніка-даследчыка, які адкрываў новыя землі. Рускі з. Сямён Дзяжнёў.
2009–2019. Беларусь, Менск.