РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1
Зжаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пажаваўшы, з'есці.

2. Сапсаваць жаваннем. Цяля зжавала кашулю. || незакончанае трыванне: зжоўваць.
Зжаліцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Праявіўшы, адчуўшы жаласць, зрабіць што-н. патрэбнае, прыемнае для каго-, чаго-н., злітавацца. З. над небаракам.
Зжаўцелы
прыметнік
Які зжаўцеў, стаў жоўтым. Зжаўцелыя старыя здымкі.
Зжахнуцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Раптоўна і моцна спужацца.
Зжоўклы
прыметнік | размоўнае
Тое, што і зжаўцелы. Зжоўклая трава.
Зжынаць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і жаць.
Зжыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Жывучы разам, звыкнуцца, здружыцца. З. з новымі таварышамі.

2. пераноснае значэнне, з чым. Прывыкнуць. З. з абставінамі. З. з вобразам (пра акцёра: пераўвасобіцца ў мастацкі вобраз). || незакончанае трыванне: зжывацца.
Зжыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго (што) з чаго і без дапаўнення. Стварыўшы невыносныя ўмовы, не даць жыць каму-н. дзе-н. Зжылі злоснікі добрага чалавека. З. са свету (змучыць чым-н.).

2. Пазбавіцца ад чаго-н., выкараніць у сабе што-н. З. недахопы.

3. Пражыць (жыццё, многа гадоў і пад.). Чалавек жыццё зжыў і розуму не набраўся. || незакончанае трыванне: зжываць.
2009–2019. Беларусь, Менск.