РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Злабадзённы
прыметнік
Істотны для дадзенага моманту, надзённы. Злабадзённае пытанне. || назоўнік: злабадзённасць.
Злавацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Адчуваць злосць. || закончанае трыванне: узлавацца і раззлавацца.
Злаваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Абуджаць злосць у каго-н.

2. Тое, што і злавацца. || закончанае трыванне: узлаваць і раззлаваць.
Злавесны
прыметнік
Які прадвяшчае няшчасце, зло. Злавесная цішыня. Злавесныя прыметы.
Злагада
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Згода, дружныя адносіны. Жыць у злагадзе.
Зладжаны
прыметнік
1. Такі, у якім дасягнута ўзаемная згода, дружны. Зладжаная работа.

2. Стройны, гарманічны. Зладжаныя спевы. || назоўнік: зладжанасць.
Зладзеяваты
прыметнік
Падобны на зладзейскі, хітры. Зладзеяватая ўхмылка. || назоўнік: зладзеяватасць.
Зладзіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць, пабудаваць. З. калёсы 3 банкет (пераноснае значэнне).

2. Прыйсці да згоды, справіцца з кім-, чым-н. Мы з ім зладзім. З. з дзецьмі.

3. Зрабіць узгодненым, стройным. З. галасы. || незакончанае трыванне: зладжваць.
Зладзюга
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Тое, што і злодзей.
Злажыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Сабраць грошы на якую-н. агульную справу, скласціся (у 5 знач.).

2. Узяўшы стрэльбу, прыцэліцца. З. і стрэліць.

3. Налаўчыцца, прызвычаіцца. З. ў рабоце. || незакончанае трыванне: складацца і складвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.