РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Змагар
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто змагаецца з кім-н. за што-н., барацьбіт. З. за справядлівасць. З. за мір. || жаночы род: змагарка. || прыметнік: змагарскі.
Змагацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дапаўнення. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы. З. з ворагамі. З. з канкурэнтамі. Жыць і з.

2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н. З. з забабонамі. З. супраць вайны. З. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды. З. за свабоду. 4. з чым і без дапаўнення. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні). У ім радасць змагалася з зайздрасую. У душы змагаліся два пачуцці. || назоўнік: змаганне.
Змагчыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
Выбіцца з сілы, аслабець. З. і заснуць.
Змазацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. мазацца.

2. Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.). Штрыхі змазаліся.

3. пераноснае значэнне Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (размоўнае). || незакончанае трыванне: змазвацца.
Змазаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. мазаць.

2. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага. З. завесы ў дзвярах. З. драпіну ёдам. З. што з чаго. Размазаць, сцерці. З. фарбу рукой. 4. пераноснае значэнне: Зрабіць невыразным, расплыўчатым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (размоўнае). З. пытанне. 5. каго (што) па чым і без дапаўнення. Моцна стукнуць (размоўнае грубае). З. па твары. || незакончанае трыванне: змазваць. || назоўнік: змазка і змазванне.
Змазка
назоўнік | жаночы род
1. гл. змазаць.

2. Рэчыва, якім змазваюць. Лыжная з. || прыметнік: змазачны. Змазачнае масла.
Змазчык
назоўнік | мужчынскі род
Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н. З. чыгуначных колаў. || жаночы род: змазчыца.
Змакрэлы
прыметнік
Які стаў мокрым, намок. З. ад поту.
Змакрэць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.). З. на дажджы. Кашуля змакрэла ад поту.
Змалаціць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся.

2. Моцна збіць, пабіць (размоўнае). З. варожыя войскі.

3. Перабіць, паламаць (размоўнае). З. усю пасуду. || незакончанае трыванне: змалочваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.