РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2
Зоа
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) які мае адносіны да заалогіі, напр. зоакабінет, зоафакультэт; 2) які мае адносіны да жывёл, напр. зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.
Зоагеаграфія
назоўнік | жаночы род
Навука пра геаграфічнае распаўсюджанне жывёл. || прыметнік: зоагеаграфічны.
Золак
назоўнік | мужчынскі род
Пачатак світання. Устаць на золку.
Золата
назоўнік | ніякі род
1. Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах. Чыстае з. Не ўсё з., што блішчыць (прыказка). Чырвонае з. Чорнае з. (пра нафту). Белае з. (пра бавоўну).

2. зборны назоўнік: Манеты або вырабы з гэтага металу. Купіць рэч за з. Хадзіць у золаце. Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; размоўнае).

3. Пазалочаныя шаўковыя ніткі. Шыць золатам.

4. пераноснае значэнне: Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласкальная форма зварот). Чалавек ён — з.! 3. ты маё! || памяншальна-ласкальная форма: золатка і золатца. || прыметнік: залаты. З. пясок. З. запас. З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль). Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).
Золата
прыстаўка
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) слову золата, напр. золатаздабыча, золаташукальнік; 2) слову залаты, напр. золатавалосы, золатагаловы.
Золаталрамысловец
назоўнік | мужчынскі род
1. Работнік золатапрамысловасці.

2. Уладальнік залатых прыіскаў.
Золатапрамысловасць
назоўнік | жаночы род
Галіна горнай прамысловасці, якая занята здабычай золата. || прыметнік: золатапрамысловы.
Золаташукальнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які займаецца адшукваннем і распрацоўкай залатых радовішчаў, россыпаў. || прыметнік: золаташукальніцкі.
Золкі
прыметнік
Сыры, пранізліва халодны (пра надвор'е, вецер, дождж). З. вецер. || назоўнік: золкасць.
Золь
назоўнік | жаночы род
Сырое, пранізлівае халоднае надвор'е.
2009–2019. Беларусь, Менск.