РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3
Зуб
назоўнік | мужчынскі род
1. множны лік: зубы і зубы, зубоў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы. Кутнія зубы. Малочныя зубы (у дзяцей). Узброены да зубоў (пераноснае значэнне: вельмі добра ўзброены). З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху). З. за з. (пераноснае значэнне: адплачваючы за зло той жа меркай; размоўнае). Зубы на паліцу палажыць (пераноснае значэнне: абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці сродкаў; размоўнае). Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (пераноснае значэнне: злавацца, імкнуцца нашкодзіць; размоўнае). Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна). Не па зубах (пераноснае значэнне: не пад сілу, не па здольнасцях).

2. множны лік: зубы, -оў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.). Ні ў зуб нагой (размоўнае) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.). Мець зуб на каго (размоўнае) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н. || памяншальная форма: зубок. На зубок трапіць каму (размоўнае) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі. На зубок (вывучыць, выведаць) (размоўнае) — дакладна, дасканала. || прыметнік: зубны і зубавы. Зубны боль. Зубны ўрач. Зубны парашок (для чысткі зубоў). Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спецыяльны тэрмін). Зубавая барана.
Зуб'е
назоўнік | ніякі род | зборны назоўнік
Зубцы (гл. зубец у 1 знач.). З. бараны.
Зубалячэнне
назоўнік | ніякі род | кніжнае
Лячэнне зубных хвароб. || прыметнік: зубалячэбны.
Зубарэзны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Прызначаны для вырабу зубцоў, зубчастых частак.
Зубаскал
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Пра чалавека, які любіць зубаскаліць, перасмешнік. || жаночы род: зубаскалка. || прыметнік: зубаскальскі.
Зубаскаліць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Насміхацца над кім-н., а таксама ўвогуле смяяцца, жартаваць. || назоўнік: зубаскальства.
Зубасты
прыметнік
1. З вялікімі вострымі зубамі.

2. пераноснае значэнне: Дзёрзкі, востры на язык. З. хлопец. || назоўнік: зубастасць.
Зубаты
прыметнік
1. Тое, што і зубасты (у 1 знач.).

2. Які мае зубы (спецыяльны тэрмін). З. кіт.
Зубачыстка
назоўнік | жаночы род
Завостранае гусінае пяро ці палачка для выдалення рэштак ежы, якія заселі паміж зубоў.
Зубец
назоўнік | мужчынскі род
1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны. З. пілы. Зубцы бараны. Зубцы ў граблях.

2. звычайна Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці. || памяншальная форма: зубчык.
2009–2019. Беларусь, Менск.