РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3
Зыб
назоўнік | мужчынскі род
Лёгкае хістанне воднай паверхні, рабізна на ёй. Азёрны з.
Зыбавіца
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Тое, што і зыб.
Зыбацца
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся. З. на нагах. Лодка зыбаецца на вадзе. Кладка зыбаецца. || аднакратны дзеяслоў: зыбануцца і зыбнуцца. || назоўнік: зыбанне.
Зыбаць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Калыхаць у зыбцы; гайдаць. З. дзіця. Хвалі зыбаюць човен. || аднакратны дзеяслоў: зыбануць і зыбнуць. || назоўнік: зыбанне.
Зыбка
назоўнік | жаночы род
Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі. Калыхаць у зыбцы.
Зыбкі
прыметнік
1. Які можа зыбацца, гушкацца, гнуткі. Зыбкае балота. Зыбкая кладка.

2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання. Зыбкая паверхня возера. || назоўнік: зыбкасць.
Зыбун
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
1. Зыбкі грунт.

2. толькі -оў. Рухомыя зыбучыя пяскі.
Зыбучы
прыметнік
Тое, што і зыбкі. Зыбучыя пяскі. || назоўнік: зыбучасць.
Зызнуць
дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне
Ацякаць, набракаць. Рукі зызнуць.
Зык
назоўнік | мужчынскі род
Рэзкі адрывісты гук, выкрык. Аднекуль даносіўся трывожны з.
2009–2019. Беларусь, Менск.