РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3
Зябкі
прыметнік
1. Халодны, сцюдзёны. Пацягнуў з. вецер. Была буйная зябкая раса.

2. Адчувальны да сцюжы. У яго змалку былі зябкія рукі. || назоўнік: зябкасць.
Зябліва
назоўнік | ніякі род
1. Узаранае з восені поле пад веснавую сяўбу. Сеяць па зябліву.

2. Асенняе ўзорванне поля. Аратыя паехалі на з. || прыметнік: зяблевы.
Зябліць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Араць пад зябліва. З. іржэўнік.
Зябнуць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Мерзнуць, вельмі моцна адчуваць холад. Рукі зябнуць. || закончанае трыванне: азябнуць.
Зяваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Тое, што і пазяхаць. З. увесь вечар.

2. Быць няўважлівым, неабачлівым; упускаць зручны выпадак. З. фігуру за фігурай. || закончанае трыванне: празяваць. || аднакратны дзеяслоў: зяўнуць. || назоўнік: зяванне.
Зявок
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Недагляд, промах. З. гульца.
Зязюля
назоўнік | жаночы род
Лясная пералётная птушка, якая звычайна не ўе гнязда і кладзе яйкі ў чужыя гнёзды. || прыметнік: зязюлін. З. лён (назва расліны сямейства гваздзіковых; куколь).
Зяленіва
назоўнік | ніякі род
1. зборны назоўнік: Зялёная трава, расліннасць, зеляніна. Нарваць зяленіва свінням.

2. Зялёны колер чаго-н.
Зялёна (зялёна-)
прыстаўка
Першая частка складаных слоў са знач.: 1) зялёны (у 1 знач.), з зялёным адценнем, напр. зялёна-блакітны, зялёна-буры, зялёна-жоўты, зялёна-карычневы; 2) зялёны (у 1 знач.), у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. зялёна-белы, зялёна-чырвоны.
Зялёнка
назоўнік | жаночы род
Ядомы грыб з пласціністай зялёнай шапкай. Зялёнкі — самыя познія грыбы восені.
2009–2019. Беларусь, Менск.