РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 233
Забудаваць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Заняць пад будынак які-н. участак. || незакончанае трыванне: забудоўваць. || назоўнік: забудоўванне і забудова.
Забудоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто будуецца, забудоўваецца на адведзеным участку. Індывідуальныя забудоўшчыкі. Завод-з. || жаночы род: забудоўшчыца.
Забулдыга
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | пагардлівае
Шалапутны чалавек, які спіўся, вядзе амаральнае жыццё.
Забыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Тое, што і забыць (у 1 2 і 3 знач. і размоўнае). З. прозвішча знаёмага. З. пра даручэнне.

2. Не захавацца ў памяці. Тое здарэнне ўжо амаль забылася. || незакончанае трыванне: забывацца.
Забыццё
назоўнік | ніякі род
1. Стан, пры якім чалавек траціць памяць. Упасці ў з.

2. Стан непрытомнасці, трызнення. Разам наплывае з. Аддаць забыццю — лічыць забытым што-н.
Забыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць страціць успамін пра каго-, што-н. З. старое (пра старое, на старое). З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).

2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інфінітывам: Упусціць з памяці, не ўспомніць. З. адрас знаёмага. З. пра даручэнне (аб даручэнні).

3. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці. З. парасон у аўтобусе. Што я там забыў? (нашто мне там быць; нечага мне там рабіць; размоўнае)
Забягалаўка
назоўнік | жаночы род | размоўнае | пагардлівае
Маленькая другаразрадная закусачная з продажам віна, піва.
Забялець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць бялець (у 2 знач.). Забялела на ўсходзе.
Забяліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Скрозь пакрыць белай фарбай. З. плямы на сцяне.

2. Прыправіць страву малаком, смятанай. З. булён. || незакончанае трыванне: забельваць. || назоўнік: забелка і забельванне.
Забяспечанасць
назоўнік | жаночы род
1. Матэрыяльны дабрабыт, дастатак. Поўная з.

2. Ступень забеспячэння чым-н. З. школ падручнікамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.