РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 ... 233
Заваёва
назоўнік | жаночы род
1. гл. заваяваць.

2. Тое, што заваявана, дасягненне, набытак. Рэвалюцыйныя заваёвы.
Заваёўнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто заваяваў або заваёўвае што-н. Заваёўнікі космасу (пераноснае значэнне: высокае). || жаночы род: заваёўніца.
Заваёўніцкі
прыметнік
Накіраваны на заваяванне чужых зямель, захопніцкі. Заваёўніцкая палітыка.
Заважнічаць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пачаць важнічаць.
Заважыць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Паказаць пры ўзважванні пэўную вагу. Рыбіна заважыла два кілаграмы.
Завал
назоўнік | мужчынскі род
1. Нагрувашчванне, мноства чаго-н., што перашкаджае праходу, праезду. Снежны з. Расчысціць з. на дарозе.

2. Прыстасаванне ў выглядзе жэрдкі для запірання варот, дзвярэй. || прыметнік: завальны.
Завала
назоўнік | жаночы род
1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або жэрдкі для запірання дзвярэй. Зачыніць дзверы на замок і завалу.

2. Тое, што і завал (у 1 знач.).

3. пераноснае значэнне: Лянівы чалавек, лежабок (размоўнае). || прыметнік: завальны.
Завалачы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Валочачы, цягнучы, даставіць куды-н. З. мяшок з бульбай у склеп. З. за вугал

2. што. Закрыць, зацягнуць (хмарамі, туманам і пад.). Хмары завалаклі неба. Бухту завалакло туманам. || незакончанае трыванне: завалакаць і завалакваць.
Завалачыся
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. чым. Закрыцца, зацягнуцца (хмарамі, туманам і пад.). Неба завалаклося хмарамі. Вочы завалакліся слязамі.

2. Зайсці, зацягнуцца куды-н. (размоўнае). Завалокся на край свету. || незакончанае трыванне: завалакацца.
Заваліцца
назоўнік
Упасці за што-н. Капялюш заваліўся за шафу.

2. Абваліцца, абрушыцца. Калодзеж заваліўся.

3. Упасці, не ўстаяўшы на нагах. Паслізнуцца і з.

4. Улегчыся, залегчы (размоўнае). З. спаць.

5. Бесцырымонна зайсці, заявіцца куды-н., уваліцца (размоўнае). Ухату заваліліся няпрошаныя госці.

6. чым. Атрымаць або мець з лішкам (размоўнае). З. ураджаем бульбы. Садавіны там — хоць заваліся. || незакончанае трыванне: завальвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.