РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 233
Заваліць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Накідаўшы, наклаўшы чаго-н., напоўніць, загрувасціць. З. яму каменнем. З. двор дрывамі. З. работай каго-н. (пераноснае значэнне: абцяжарыць). Магазін завалены таварамі (перапоўнены).

2. Засыпаць зверху, пакрыць. Дарогу заваліла (безасабовая форма) снегам.

3. Закрыць на завалу (у 1 знач.). З. дзверы нанач.

4. пераноснае значэнне: Поўнасцю праваліць (размоўнае). З. экзамен. З. справу.

5. безасабовая форма: Пра боль у горле (размоўнае). Горла заваліла. || незакончанае трыванне: завальваць. || назоўнік: завальванне і завалка. || прыметнік: завальны і завалачны. Завальная траншэя. Завалачная машына.
Завалодаць (заўладаць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узяць каго-, што-н. у поўнае сваё распараджэнне, захапіць. З. чужой маёмасцю.

2. пераноснае значэнне: Прыцягнуць да сябе, падпарадкаваць свайму ўплыву. З. чыёй-н. увагай. || незакончанае трыванне: завалодваць.
Заваль
назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік
Няходкія, заляжалыя тавары.
Заваляцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Праляжаць доўга без выкарыстання, прымянення.
Заваляшчы
прыметнік | размоўнае
Дрэнны, зусім непрыгодны, нікому не патрэбны. З. тавар.
Заваражыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі, зачараваць. З. зубы.

2. пераноснае значэнне: Прывабіць сваім хараством. Музыка заваражыла слухачоў. || незакончанае трыванне: заварожваць.
Заварны
прыметнік
Які патрабуе пры прыгатаванні апрацоўкі варам, заваркі. Заварное пірожнае.
Заварот
назоўнік | мужчынскі род
Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак. З-за завароту ракі выплыла лодка. Заварот кішак — непраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў. || прыметнік: заваротны.
Заварочваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. завярнуць.

2. чым. Кіраваць: распараджацца (размоўнае). З. справамі.
Заваруха
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Складаная, заблытаная справа, сумятня, неразбярыха.
2009–2019. Беларусь, Менск.