РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 ... 233
Завітушка
назоўнік | жаночы род
Тое, што і завіток.
Завіўка
назоўнік | жаночы род
1. гл. заввдь.

2. Прычоска з завітымі валасамі. Кароткая з.
Завіхацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Рабіць што-н. вельмі старанна, рупліва. На кухні завіхалася гаспадыня.

2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму-, чаму-н. З. каля сям'і.
Завіхрыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закружыцца, узняцца віхрам. Завіхрыўся пыл на дарозе. || назоўнік: завіхрэнне. З. вады, паветра.
Завіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Стаць завітым, пакручастым. Валасы завіліся.

2. Завіць сабе валасы. Завілася ў цырульні. || незакончанае трыванне: завівацца.
Завіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць хвалістым, кучаравым або заплесці. З. валасы. || незакончанае трыванне: завіваць. || назоўнік: завіўка і завіванне.
Завоблачны
прыметнік
Вельмі далёкі, які знаходзіцца за воблакамі. Завоблачныя вышыні. Завоблачныя мары (пераноснае значэнне: далёкія ад жыцця, нерэальныя; іранічны сэнс).
Завод
назоўнік | мужчынскі род
1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйное. Трактарны з. Цукровы з.

2. Прадпрыемства для развядзення жывёл. Конны з. Рыбаводны з. || прыметнік: заводскі і завадскі.
Завод
назоўнік | мужчынскі род
1. гл. завесці.

2. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.

3. Прыстасаванне для прывядзення ў дзеянне механізма. З. гадзінніка.

4. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору (спецыяльны тэрмін).
Завод
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Свінні добрага заводу. Пакінуць на з. || прыметнік: завадскі.
2009–2019. Беларусь, Менск.