РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 233
Заводакіраўніцтва
назоўнік | ніякі род
Адміністрацыйны орган на заводзе1 (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.
Заводчык
назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік завода1 (у 1 знач.).
Завочнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто вучыцца завочна. || жаночы род: завочніца.
Завочны
прыметнік
1. Які адбываецца пры адсутнасці таго, хто мае дачыненне да справы. Завочнае знаёмства.

2. Звязаны з навучаннем без пастаяннага наведвання лекцый, шляхам самастойнага вывучэння прадметаў. Завочнае аддзяленне педагагічнага інстытута. Завочнае навучанне.
Завошта
прыслоўе | размоўнае
1. пытальнае. За што, па якой прычыне. З. ты пакрыўдзіў дзіця?

2. адноснае. Ужыв. ў якасці злучальнага слова ў даданых дапаўняльных сказах са знач.: па якой прычыне, чаму. Ён расказаў мне, з. паспрачаўся з хлопцамі.
Завуголле
назоўнік | ніякі род
Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. Шуміць вецер у завуголлі. Па завуголлю бегаць — адвільваць, ухіляцца ад чаго-н.
Завузіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зрабіць вузей, чым трэба, звузіць. З. сукенку ў таліі. || незакончанае трыванне: завужваць.
Завузы
прыметнік | размоўнае
Вузкаваты, вузейшы, чым трэба. З. калідор.
Завулак
назоўнік | мужчынскі род
Невялікая, звычайна вузкая вуліца, якая злучае дзве іншыя, паралельныя вуліцы. Сустрэцца ў завулку. || прыметнік: завулачны.
Завусеніца
назоўнік | жаночы род
1. Задраная скурка каля пазногця. Пазногці ў завусеніцах.

2. Востры выступ на паверхні металу (спецыяльны тэрмін). Дэталь з завусеніцамі.
2009–2019. Беларусь, Менск.