РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 233
Завучыцца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаміўшыся ад заняткаў, перастаць успрымаць, запамінаць. Пусці хлопца пагуляць, ён ужо завучыўся. || незакончанае трыванне: завучвацца.
Завучыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Вучачы, запомніць, засвоіць. З. правіла. З. верш на памяць. || незакончанае трыванне: завучваць.
Завушніца
назоўнік | жаночы род
Упрыгожанне, звычайна ў выглядзе кальца, якое прымацоўваецца да мочкі вуха. Залатыя завушніцы. || памяншальная форма: завушнічка.
Завушны
прыметнік
Які знаходзіцца за вухам. Завушная пухліна.
Завываць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Перарывіста, нудна выць. Завываюць ваўкі. Вецер завывае. || назоўнік: завыванне.
Завысіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Занадта павысіць. З. нормы выпрацоўкі. З. цэны. З. ацэнку на экзамене. || незакончанае трыванне: завышаць. || назоўнік: завышэнне.
Завядзёнка
назоўнік | жаночы род | размоўнае
Звычай, традыцыя. Такая з. была ў іх.
Завязацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад. Гальштук добра завязаўся.

2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом. Старая завязалася хусткай па самыя вочы.

3. Устанавіцца, распачацца (пра якія-н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні). Завязалася гутарка. Завязалася сяброўства.

4. Пачаць развівацца пасля апылення. Плод завязаўся. || незакончанае трыванне: завязвацца.
Завязаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Змацаваць, злучыць канцы чаго-н. вузлом, бантам і пад. З. вузел. з. гальштук. З. хустку.

2. Абматаўшы, змацаваць канцы бінта, вяроўкі і пад. З. вочы. З. мех. З. парэзаны палец.

3. Распачаць, даць узнікнуць (таму, што названа назоўнікам). З. бой. З. перастрэлку. З. гаворку. З. знаёмства. Свет завязаць каму (размоўнае) — зрабіць перашкодай, пазбавіць свабоды дзеянняў. Як завязаць (размоўнае) — 1) поўна, вельмі многа, колькі ўлезла. Насыпаць мех як з. 2) колькі можна, уволю. Наеўся як з. || незакончанае трыванне: завязаць і завязваць. || назоўнік: завязванне і завязка.
Завязка
назоўнік | жаночы род
Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма). Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца. Па самую завязку або пад завязку (размоўнае) — наесціся ўволю.
2009–2019. Беларусь, Менск.