РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 233
Завяршыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Закончыцца, скончыцца. Будаўніцтва завяршылася. Завяршыўся хакейны сезон. || незакончанае трыванне: завяршацца. || назоўнік: завяршэнне.
Завяршыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Зрабіць верх у чым-н. З. стог.

2. Давесці да канца, закончыць, скончыць. З. сяўбу. З. вучобу. || незакончанае трыванне: завяршаць. || назоўнік: завяршэнне.
Завяшчальнік
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто зрабіў завяшчанне. || жаночы род: завяшчальніца.
Завяшчанне
назоўнік | ніякі род
Вусны або пісьмовы наказ, які змяшчае распараджэнні (пераважна аб маёмасці) на выпадак смерці. Духоўнае з. (пераноснае значэнне: запавет нашчадкам, паслядоўнікам). || прыметнік: завяшчальны. Завяшчальнае пісьмо.
Завяшчаць
дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне
1. каго-што каму. Перадаць (-даваць) па завяшчанню. З. маёмасць сыну.

2. каму з інфінітывам: Даручыць (-чаць) што-н., выказаўшы перадсмяротную волю. Вучоны завяшчаў прадоўжыць справу сваім вучням.
Загаварыцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Захапіцца размовай. || незакончанае трыванне: загаворвацца.
Загаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пачаць гаварыць. Усе разам загаварылі.

2. пераноснае значэнне Абудзіцца, праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш. Сумленне загаварыла ў кім-н.

3. Стаміць працяглымі размовамі (размоўнае). З. субяседніка. || незакончанае трыванне: загаворваць.
Загаварыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам

2. З. ад хваробы. З. зубы каму-н. (таксама пераноснае значэнне: наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі; размоўнае). || незакончанае трыванне: загаворваць.
Загавець
дзеяслоў | закончанае трыванне
Перастаць есці скаромнае; пачаць пасціць. 0 Загавець душой (размоўнае) — аддаць богу душу, памерці.
Загавіны
назоўнік
У веруючых: апошні дзень перад постам, калі дазваляецца есці скаромнае.
2009–2019. Беларусь, Менск.