РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 233
Загадзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Забрудзіць нечыстотамі, адкідамі. || незакончанае трыванне: загаджваць.
Загадзіць
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Задобрыць чым-н., выклікаць прыхільнасць. З. ляснічага.
Загадзя
прыслоўе
Зараней, папярэдне. Апавясціць з. З. рыхтавацца да пасяўной.
Загадка
назоўнік | жаночы род
Відарыс або вобраз, які трэба разгадаць, растлумачыць. Загадаць каму-н. загадку. Загадкі прыроды (пераноснае значэнне). Гэта застаецца загадкай для нас (пераноснае значэнне: недаступным для разумення, вырашэння).
Загадкавы
прыметнік
Незразумелы, непазнаны, таямнічы. Загадкавая з'ява. Загадкава (прыслоўе) паводзіць сябе. || назоўнік: загадкавасць.
Загадны
прыметнік
Які выражае загад. З. жэст. Загадны лад — у граматыцы: форма дзеяслова, якая выражае загад, просьбу, чыю-н. волю. || назоўнік: загаднасць.
Загадчык
назоўнік | мужчынскі род
Той, хто загадвае чым-н. З. малочнатаварнай фермы. || жаночы род: загадчыца. || прыметнік: загадчыцкі.
Загазаваны
прыметнік | спецыяльны тэрмін
Насычаны, забруджаным шкодным газам (пра паветра). || назоўнік: загазаванасць.
Загаіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Зацягнуцца, зарубцавацца, зажыць (пра рану). Рана загаілася. || незакончанае трыванне: загойвацца.
Загаіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Залячыць, зажывіць (рану, пашкоджанне на целе). З. рану. || незакончанае трыванне: загойваць.
2009–2019. Беларусь, Менск.