РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 233
Забастоўка
назоўнік | жаночы род
Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў, стачка. Усеагульная з. Аб'явіць забастоўку. || прыметнік: забастовачны. З. камітэт.
Забастоўшчык
назоўнік | мужчынскі род
Удзельнік забастоўкі. || жаночы род: забастоўшчыца. || прыметнік: забастоўшчыцкі.
Забаўка
назоўнік | жаночы род
1. Тое, што і забава.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям, цацка.
Забаўляцца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. Праводзіць час у забавах. З дзіцячымі гульнямі.

2. кім-чым і з чым. Абыходзіцца з кім-, чым-н. як з цацкай, забаўкай. З. з веерам.
Забаўляць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Весяліць, пацяшаць чым-н. цікавым, забаўным. З. дзяцей цацкамі. З. публіку.
Забаўнік
назоўнік | мужчынскі род
Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць. || жаночы род: забаўніца.
Забаўны
прыметнік
Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы. З. чалавек. Забаўная гісторыя. Забаўнае здарэнне. || назоўнік: забаўнасць.
Забег
назоўнік | мужчынскі род
У спорце: бег на пэўную адлегласць. З. на 500 метраў.
Забегацца
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Стаміцца ад беганіны. За дзень зусім забегаўся.
Забегаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць бегаць. У хваляванні з. па пакоі.
2009–2019. Беларусь, Менск.