РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 233
Забегчы
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Бегучы, трапіць куды-н. Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (размоўнае). З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць. Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н. З. наперад (таксама пераноснае значэнне: пачаць рабіць што-н. раней часу). || незакончанае трыванне: забягаць.
Забеспячэнец
назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Работнік органаў забеспячэння.
Забеспячэнне
назоўнік | ніякі род
1. гл. забяспечыць.

2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.). Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненню матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый. Органы забеспячэння. Прадуктовае з. || прыметнік: забеспячэнскі. Забеспячэнскія арганізацыі.
Забіваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
1. гл. забіць1.

2. без дапаўнення. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, снег і пад.). Прыкрыць брызентам, каб дождж не забіваў.

3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.
Забіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць. З. пры падзенні.

2. Забрацца, схавацца куды-н. (размоўнае). З. ў куток.

3. Закупорыцца, засмеціцца. Труба забілася пяском. || незакончанае трыванне: забівацца.
Забіцца
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць біцца. Сэрца забілася.
Забіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі. З. з ружжа. Пагражаць з. З. да паўсмерці.

2. пераноснае значэнне: Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца. З. чалавека маральна.

3. Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спецыяльны тэрмін). З. свінню на сала. З. звера.

4. Убіць глыбока, да канца, увагнаць. З. цвік у сцяну.

5. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н. З. гол (загнаць мяч у вароты). З. шар у лузу (на біль'ярдзе).

6. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад. З. вокны дошкамі.

7. Напоўніць да адказу чым-н. і закупорыць. Пясок забіў трубу.

8. Зак. да забіваць (у 3 знач.). Забіць галаву каму чым (размоўнае) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным. Хоць забі (размоўнае) — пра немагчымасць што-н. зрабіць. || незакончанае трыванне: забіваць. || назоўнік: забой. || прыметнік: забойны.
Забіць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць біць (у 1 і 2 знач.). Забілі бубны.
Заблішчаць (заблішчэць)
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць блішчаць блішчэць (у 1 і 2 знач.). Метал заблішчаў на сонцы. На вачах заблішчэлі слёзы. Толькі пяткі заблішчэлі — пра вельмі хуткі бег .
Заблукаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Блукаючы, зайсці куды-н.

2. пераноснае значэнне: Пачаць блукаць. На губах заблукала ўсмешка.
2009–2019. Беларусь, Менск.