РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 233
Заблытаны
прыметнік
Цяжкі для разумення, вырашэння. Заблытаныя справы. Заблытанае пытанне. || назоўнік: заблытанасць.
Заблытацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. гл. блытацца.

2. пераноснае значэнне: Аказацца ў цяжкім становішчы ад чаго-н. З. ў даўгах.

3. Збіцца з дарогі, заблудзіць (размоўнае). З. ў незнаёмай мясцовасці.

4. Стаць цяжкім для вырашэння. Пытанне заблыталася. || незакончанае трыванне: заблытвацца.
Заблытваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і блытаць (у 1, 4 і 7 знач.).
Забляяць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць бляяць. Забляяла авечка.
Забой
назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
У шахце: канец горнай выпрацоўкі, які паступова прасоўваецца ў ходзе работ і з'яўляецца рабочым месцам гарняка. || прыметнік: забойны.
Забойны
прыметнік
1. Прызначаны для забою , які мае адносіны да забою

2. Забойная жывёла. З. цэх. Забойная вага (вага тушы без шкуры, галавы, ног). 2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць. Забойная сіла асколка. || назоўнік: забойнасць.
Забойства
назоўнік | ніякі род
Злачыннае пазбаўленне жыцця каго-н.
Забойца
назоўнік | мужчынскі і жаночы род
Той, хто ўчыніў забойства. Наёмны з.
Забойшчык
назоўнік | мужчынскі род
Гарняк, які працуе ў забоі1. || прыметнік: забойшчыцкі.
Забрала
назоўнік | ніякі род
У старадаўнім узбраенні: частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў. Выступіць з адкрытым забралам (пераноснае значэнне: прама, адкрыта; высокае). || прыметнік: забральны.
2009–2019. Беларусь, Менск.