РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Тлумачальны слоўнік
Пошук слова:
Як карыстацца тлумачальным слоўнікам
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
З' З- ЗА ЗБ ЗВ ЗГ ЗД ЗЕ ЗЁ ЗЖ ЗЗ ЗІ ЗЛ ЗМ ЗН ЗО ЗР ЗУ ЗЫ ЗЭ ЗЯ
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 233
Забрахаць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Пачаць брахаць.
Забрацца
назоўнік
Залезці куды-н. (уверх, углыб); пранікнуць. З. на вяршыню гары. З. пад коўдру. З. ў чужы агарод.

2. Зайсці, заехаць куды-н. далёка. З на край свету. || незакончанае трыванне: забірацца.
Забраць
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Узяць, захапіць. З. з сабой рэчы. З. у палон. З. грошы.

2. Адняць, прымусіць патраціць. Работа забрала многа часу.

3. пераноснае значэнне, каго. Авалодаць кім-н., падчыніць сабе (размоўнае). Мяне забраў страх. З. за жывое.

4. Увабраць, засунуць (пра адзенне) або зменшыць у шырыні або даўжыні пры шыцці. З. штаны ў боты. З. рукаў || незакончанае трыванне: забіраць. || назоўнік: забіранне і забор. Забор вады. Забор пробы || прыметнік: заборны. Заборная канструкцыя.
Заброснелы
прыметнік
Пакрыты, зацягнуты бросняй, цвіллю. Заброснелая сажалка. || назоўнік: заброснеласць.
Забруджвацца
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і брудзіцца
Забруджваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і брудзіць.
Забрысці
дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Брыдучы, зайсці куды-н. Карова забрыла ў агарод. || незакончанае трыванне: забрыдаць.
Забрытваць
дзеяслоў | незакончанае трыванне
Тое, што і брытаць.
Забрыць
дзеяслоў | закончанае трыванне
Забрыць каго або забрыць лоб каму (устарэлае) узяць у салдаты. || незакончанае трыванне: забрываць.
Забудавацца
дзеяслоў | закончанае трыванне
1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі. З. на краі вёскі.

2. Стаць забудаваным. Участкі забудаваліся дачамі. || незакончанае трыванне: забудоўвацца.
2009–2019. Беларусь, Менск.