РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Чырвоная кніга Беларусі
Пошук слова:
УСЁ
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
1
Арэшнікавая соня – Атрад Грызуны (Rodentia), сямейства Соневыя (Gliridae) Статус. II катэгорыя. Рэдкі від. У Беларусі знаходзіцца на мяжы арэала, насяляе спецыфічныя біятопы, плошчы якіх змяншаюцца, што можа прывесці да знікнення віду. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзіны прадстаўнік роду ў фауне Беларусі. Цікавы аб’ект вывучэння спячкі ў жывёл. Кароткае апісанне. Даўжыня цела 7,5-8 см, хваста 5,5-8 см, маса 15-28 г. Афарбоўка вохрыста-бурая, знізу з палевым адценнем. Пашырэнне. Арэал арэшнікавай соні ... Прачытаць
Барсук – Атрад Драпежныя звяры (Carnivora), сямейства Куніцавыя (Mustelidae) Статус. III катэгорыя. Рэдкі, уразлівы від, колькасць якога скарачаецца. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзіны від роду ў фауне Беларусі і адзін з 4 падвідаў барсукоў у фауне Расеі і Сярэдняй Азіі. Кароткае апісанне. Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці каро ... Прачытаць
Белавежскі зубр – Атрад Парнакапытныя (Artiodactyla), сямейства Пустарогія (Bovidae) Статус. V катэгорыя. Рэдкі від, які знаходзіцца ў стане аднаўлення ў асобных месцах ранейшага арэала. Занесены ў Чырвоныя кнігі МСАП і СССР [1]. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзіны від роду ў фауне Эўразіі. У пачатку 20 ст. быў прадстаўлены 2 падвідамі - эўрапейскім (B. bonasus bonasus) і каўказскім (B. bonasus caucasicus) [2]. Эўрапейскі падвід аднаўляецца шляхам развядзення захаваўшыхся ў заапарках жывёл, каўказскі - у ... Прачытаць
Буры мядзведзь – Атрад Драпежныя звяры (Carnivora), сямейства Мядзведзевыя (Ursidae) Статус. II катэгорыя. Рэдкі від, пашырэнне і колькасць якога скарачаюцца. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзіны прадстаўнік сямейства ў фауне Беларусі і адзін з 6-7 падвідаў бурага мядзведзя ў фауне Эўразіі. Кароткае апісанне. Самы буйны драпежнік у Беларусі. Даўжыня цела 200-238 см, вышыня ў карку 120-132 см, маса самцоў 190-240 кг (максімальная 387). Самкі значна меншыя за самцоў. Тулава масіўнае, важкае. Галава буйная ... Прачытаць
Вялікая начніца – Атрад Рукакрылыя (Chiroptera), сямейства Гладканосыя (Vespertilionidae) Статус. III катэгорыя. Рэдкі пералётны від. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзін з 5 відаў роду начніц у фауне Беларусі і з 11 у фауне Заходняй Эўропы. Кароткае апісанне. Самая вялікая з начніц у Беларусі. Даўжыня цела да 68 мм. Размах крылаў крыху большы, чым у шпака. Афарбоўка спіны дымчата-шэрая з аліўкава-карычневым адценнем. Брушка брудна-белаватае або белавата-палевае. Асновы валасоў аспідна-бурыя. Вушы адносна ... Прачытаць
Гіганцкая вячэрніца – Атрад Рукакрылыя (Chiroptera), сямейства Гладканосыя (Vespertilionidae) Статус. III катэгорыя. Вельмі рэдкі пералётны від. Занесены ў Чырвоную кнігу СССР [1]. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзін з 3 відаў роду вячэрніц у фауне Беларусі. Кароткае апісанне. Самая буйная сярод вячэрніц Беларусі. Даўжыня цела 84-102, перадплечча 65-69 мм. Вушы кароткія, шырокія, закругленыя. Кароткая ножка казялка мае вялікую шырокую закругленую лопасць. Крылы вузкія, доўгія. Поўсць густая, высокая, шаўкавіс ... Прачытаць
Звычайная палятуха – Атрад Грызуны (Rodentia), сямейства Палятухі (Pteromyidae) Статус. III катэгорыя. Рэдкі аселы від. Значэнне ў захаванні генафонду. Адзіны від роду ў фауне Беларусі. Кароткае апісанне. Знешне палятуха падобна да вавёркі, але амаль у 2 разы меншая. Даўжыня цела 14-17 см, маса 100-120 г. Галава невялікая з кароткімі вушамі, якія ў адрозненне ад вавёркі пазбаўлены кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Хвост пушысты. Пярэднія чатырохпальцыя канечнасці крыху карацейшыя за пяціпальцыя заднія. ... Прачытаць
2009–2022. Беларусь, Менск.