РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ваба
 
(Вабенне)
Спосаб палявання, заснаваны на прываблiваннi дзiчыны голасам або гукам на адлегласць выстралу. Патрабуе ведання звычак i паводзiн прамысловых звяроу i птушак, умення пераймаць ix галасы. Палняўнiчыя выкарыстоўваюць для В. рзанастайныя гукапераймальныя iнструменты (вабiкi, вабiлы): звярыныя poгi, трубы, дудачкi, cвісткi i свiстулькі з дрэва, кары, костак. Напрыклад, ласёў у перыяд гону прываблiвалi голасам ласiхi, якi iмiтавалi пры дапамозе хваёвага конуснага вабiка (у 1920-30 г. выкарыстоўвалi лямпавае шкло або пустую пляшку з адрэзаным дном), аленяў - бычыным рогам, лiсоў - драўлянай пiскулькай, што iмітaвала мышыны пiск, качак - пiшчыкамi, ваўкоў - iмiтацыяй воўчага голасу, што ўтвараўся пры дапамозе вуснаў i далоней паляунiчага, Высокапрафесiйная разнастайнасць В. ваўкоў - паляванне з падыходу на падвыўку: у канцы лета ваўчанятам не хапае ежы i яны выпаўзаюць з логава насустрач бацькам на адлегласць 300-400 м. Вопытныя ваўчатнікi i ў наш час здабываюць ваўкоў тaкім спосабам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.