РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вальма
 
Паходжаньне: ням. Walm
Тарцовы схiл чатырохсхiльнага даху. Утвараецца нахiленымi coxaмi або кpoквaмi, што злучаюць тарэц вiльчаковай кладкi (вiльчаковага бруса) з вугламi сцен будынка. Вальмавыя пакрыццi вядомы ў нар. жыллi, гаспадарчых пабудовах, некаторых манументальных збудаваннях. На Палессi ў пач. 20 ст. зафiксаваны будынкi з вальмавымi дахамі вянковай канструкцыi "ў рэж". В., што не даходзяць да нiзу або да верху даху (усечаныя нiзкiя шчыты над прычолкам або дымнiкi ў верхняй частцы В.), называюцца паўвальмамi. Iл. гл. у арт. Страха.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.