РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Валюшнае рамяство
Валенне сукна, а таксама выраб галаўных убораў, абутку, гаспадарчых рэчаў з воўны шляхам валення (катання). На Беларусi вядома з даўнiх часоў, найбольшае развiццё атрымала ў 19 ст. З валенага сукна звычайна шылi верхняе адзенне - світы, сярмягi, буркi, бурносы, курты i iнш. Працэс апрацоўкi валеных вырабаў (магерак, брылёў, валёнак, лямцу для конскай збруi) уключау 4 этапы: закладка вырабу, валенне, фармаванне, аддзелка. Воўну насцiлалi на стале на змочаным вадой кавалку палатна (плацiк), потым яго скачвалi разам з воўнай у трубку i камячылi pукaмi да ўтварэння тонкага пласта (пляйстры). На яго праз палатняную пракладку клалi новы пласт воўны, накрывалi плацiкам i зноў камячылi. Потым даставалi пракладку, надавалi пляйстрам форму вырабу, злучалi абодва пласты, аблiвалi кiпенем i, для ушчыльнення, шмат разоў раскочвалi i цёрлi спецыяльнымi качалкамi (валёк, пруток, рубцы). Загатоўку насаджвалi на драўляныя калодкi (правiдлы, балванкi) для надання патрэбнай формы. Пасля сушкi ў печы выраб на калодцы расчзсвалi жалезнай шчоткай, цёрлi пемзай, абпальвалi ворс. Пры вырабе лямцу этап работы на калодках выключаўся. Шапавальства пераважала ў форме адыходнага промыслу (гл. Aдыxoднiцтвa). Майстры шапавалы працавалi ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскi ў вёску, прычым у час работы яны звычайна карысталiся ўмоўнай мовай (катрушнiцкiм лемязенем). У 19 ст. cвaiм майстэрствам славiлiся дрыбiнскiя шапавалы Чавускага пав., paмecнiкi з В. Кабылёў Рэчьщкага пав. З развiццём капiталiстычных адносiн i пранiкненнем у вёску фабрычных тавараў у 2-й пал. 19 ст. маштабы В. р. паступова скарачалiся. Пачалi выходзiць з ужытку лямцавыя мaгepкi i брылi, суконныя свiты (у пач. 20 СТ. яны канчаткова знiклi). Разам з тым вытворчасць валёнак значна пашырылася, ix вырабляюць i ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.