РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варажба
Магiчныя спосабы i дзеяннi, што нiбыта прадракалi будучае i расказвалi пра былое. Узнiкла ў першабытным грамадстве разам з paннiмi формамi рэлiгii - верай у звышнатуральныя сiлы, добрых i злых духаў, у лёс. 3вязана з прыкметамi, значная частка якiх заснавана на жыццёвым i гаспадарчым вопыце, назiраннях за з'явамi прыроды, паводзiнамi жывёл (прадказванне вясенняга i летняга надвор'я па надвор'i ў снежнi; кот качаецца па зямлi - на цяпло; ластаўкi лятаюць нiзка - на дождж) . Калi ў В. па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (назiранне), дык iншыя яе вiды вынiкаюць выключна з забабонных уяўленняў; iм уласцiвы мiстычны характар, грунтуюцца яны на ўяўным знешнiм падабенстве або процiлегласцi, сугучнасцi слоў i iнш., напр., разгадванне сноў (бачьщь у сне ягады - слёзы, чыстую ваду - радасць, мутную ваду - смутак). З даўнix часоў варажылі па зорках, па лінiях далонi, па картах, на вадзе, зернях. Выкарыстоўвалi розныя прадметы (пярсцёнак, люстэрка, замок, чаравiк), кукаванне зязюлi, галасы «вешчых» птушак (савы, крумкача, пеўня). Iснавалi «прафесiяналы»-адгадвальнiкi - варажбiты, знахары, чарадзеi, у Стараж. Pyci - вешчуны. Найбольш была пашырана самадзейная В., якая папярэднiчала важнейшым гаспадарчым работам, пераменам, што чакалiся ў сям'i, i г. д.
 
Беларусы найчасцей варажылi на каляды, на багатую куццю перад Новым годам. В. павiнна была вызначыць, чаго можна чакаць у надыходзячым годзе: з-пад каляднага абруса выцягвалi сена i па iм меркавалi, якой даўжынi будзе лён; глядзелi, якога зерня больш у трыбуху заколатага парсюка, такое збожжа будзе найбольш урадлiвым. Варажылi i пра замужжа: калi дзяўчына ўпоцемку ў хляве зловiць баранчыка - выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакi - там яе нарачоны; расплаўлены воск цi волава лiлi ў ваду i па ix абрысах меркавалi пра суджанага. В. належыць да найбольш жывучых перажыткаў мiнулага, хоць у наш час яна ператварылася ў забаву, гульню. Гл. таксама Магiя.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.