РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вараток
 
(Ворат)
Традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання да лодкi невада пры лоўлi рыбы ў адкрытай вадзе; драўляны барабан з воссю, якая ўстаўлялася ў адтулiну стоек, прымацаваных да бартоў лодкi. Прыводзiўся ў рух пры дапамозе чатырох ручак, замацаваных у барабане, на якiя намотвалася невадная вяроўка. Падобны В., але з дзвюма caгнутымi ручкамi ў тарцы барабана, выкарыстоўваецца для выцягвання вядра з калодзежа.
Вараток.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.