РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варштат сталярны
 
(Вярстак, Кабыла, Сталюга)
Прыстасаванне для сталярных работ - апрацоўкi дошак, брускоў, бандарных клёпак i iнш. У мiнулым В. уяўляў сабой услон з клямарам, у якi зацiскалася драўляная форма, што апрацоўвалася пры дапамозе струга, гэбля i iнш. дрэваапрацоўчых iнcтpумeнтaў. У рабочым стане майстар садзіўся на В., заціскаў рычаг клямараў нагою. Часам В. рабiлi з натуральнага ствала дрэва з каранёвымі aдpocткaмi, што служылi ножкaмi. Больш сучасны В. разлiчаны для работы стоячы i ўяўляе сабой мaciўную пляцоўку з клямарамi (драўляныя пласціны, што ставяць з абодвух бакоў В.), што зацiскаюцца пры дaпамозе шрубы. На iм часам замацоўваюць цiскi для слясарных работ.
Сталюга (варштат сталярны) для сталярных і бандарных работ. Вёска Картынічы Лельчыцкага раёна.
Варштат для апрацоўкі бандарнай клепкі. Вёска Стадолічы Лельчыцкага раёна.
Варштат сталярны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.