РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Варыўня
 
(Істопка, Стопка, Сцёпка)
Старадаўняя гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыi для захоўвання бульбы, гapoднiны, caдaвiны, малака i iнш. харчовых прыпасаў. У В. трымалi невялiкiя гаспадарчыя прылады. Сцены iмшаныя, без вокан або з маленькай, у aдно два бервяны адтулiнай, якая закрывалася засаўкаЙ. Ставiлi В. асобна цi ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. У вялiкiя маразы абагравалася печкай - каменкай цi жарам. Найбольшае пашырэнне на Беларусi мела ў тых раёнах, дзе ўзровень грунтавых вод не даваў магчымасцi будаваць склеп (Вiцебшчына, Палессе i iнш.). Пры неабходнасцi В. пераабсталёўвалася ў жылое памяшканне.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.