РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Васкабойня
Майстэрня па прыгатаванню воску. На Беларусі вядома з 16 ст. Невялікае збудаванне, звычайна драўлянае, з цяглянай або каменнай печчу, у якую ўмуроўваўся кацёл для плаўлення воску. Расплаўлены воск па спецыяльным латку выцякаў у разнастайныя формы. В. часта згадваліся ў прывілеях гарадам на магдэбурскае права. Паводле дакументаў 16 - 18 ст., В. існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах; былі яны і ў мястэчках, фальварках, манастырах.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.