РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ваўначоска
 
(Часалка)
Прыстасаванне для рыхлення і часання воўны. Паводле спосабу прывядзення ў дзеянне падзяляліся на вадзяныя (пры млынах, пераважалі ў мястэчках і гарадах), конныя і ручныя (у ьуйных вёсках). Прынцып іх работы быў амаль аднолькавы: воўну клалі на рашотку з лучыны, адкуль яна пры дапамозе палатнянага транспарцёра падавалася на барабан і сістэму валкоў, абцягнутых мешкавінай з драцянымі шчоткамі. Праходзячы празвалкі, воўна расчэсвалася і трапляла на барабан, адкуль яе здымалі ў выглядзе кудзелі. У наш час выкарыстоўваюцца В. з электрычным прывадам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.