РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Венцер
 
(Жак)
Сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры; традыцыйная рыбалоўная снасць. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы В.) ці два (двухкрылы В.) сеткавыя крылы (нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі), што перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. В. устанаўліваўся ўвдаёме пры дапамозе калкоў. Аднакрылымі В. лавілі рыбу пераважна ў азёрах, двухкрылымі - па цячэнню. Вядомы па ўсёй Беларусі.
Венцер двухкрылы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.