РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Веранда
Адкрытая або закрытая прыбудова да дома з боку ўваходных дзвярэй. Гістарычна развілася з ганка. З'яўляецца дадатковым гаспадарчым памяшканнем. Часта выкарыстоўваецца як летняя кухня, часам ў В. адгароджваецца кладоўка. В. спарадычна сустракаліся ў вясковым будаўніцтве з 19 ст. ў заможных сялян. Значнае пашырэнне атрымалі ў паслякастрычніцкі час. Найбольш тыповыя - зашклёныя В. памерам 10 -15 кв. м. Некаторыя хаты маюць па 2 В.: на вуліцу і панадворак. Ніжняя частка каркаса В. ашалёўваецца дошкамі, фарбуецца, верхняя, як правіла, зашклёная. Многія В. аздоблены разьбой, вітражамі, з'яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва. У наш час В. бытуюць па ўсёй Беларусі, але найбольш пашыраны на ПдУ рэспублікі і ў садова - дачным будаўніцтве.
Веранда. Вёска Галошава Талачынскага раёна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.