РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ветраніцы
 
(Апухі, Ветравыя дошкі, Закрыліны)
Дошкі, якія закрываюць тарцы двухсільнай страхі, радзей страхі " з прычолкам" у традыцыйнай сялянскайхаце. У некаторых мясцовасцях цераз В. прапускаюць канцы лат. Раней В. прызначаліся для ўмацавання саламянага пакрыцця на страсе. Пазней іх сталі рабіць і пры інш. тыпах пакрыцця. В. ахоўваюць латы і шчыт ад ападкаў. Іх вяршыні ствараюць вільчык. Традыцыйна В. упрыгожваюцца разьбой. На Паазер’і часцей выкарыстоўваюцца сюжэты геаметрычнага арнаменту, на Панямонні, у цэнтр. раёнах Беларусі і асабліва на Падняпроўі - больш складаныя сюжэты расліннага арнаменту і спалучэнні яго з геаметрычным. Звычайна дэкаратыўны матыў на В. і застрэшку аднолькавы, што падкрэслівае адзінства мастацкага аблічча хаты.
Ветраніцы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.