РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечарынка
 
(Вечарына)
Даўні звычай сялянскай моладзі збірацца вечарамі, асабліва ў нядзелю ці свята, на танцы і гульні. Наладжвалі пераважна зімой у прасторнайхаце або карчме. У грамадскім побыце дарэвалюцыйнай вёскі - найбольш даступная магчымасць сустрэч моладзі. Бытавалі В. і ў гарадскім асяроддзі. У пач. 20 ст. ў гарадах і мястэчках В. выкарыстоўвалі аматарскія гурткі для папулярызацыі бел. літаратуры і мастацтва (т. зв. беларускія В.). В. (танцы, танцавальныя вечары) у наш час праводзяцца ў клубах, Дамах культуры.
Глядзіце таксама: Ігрышча
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.