РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вілы
Ручная прылада для падняцця і пераносу снапоў, сена, саломы і г.д Вядомы В. драўляныя і металічныя з 2 - 3 пальцамі (зубамі) даўжынёю 40 - 50 см і круглым гладка адшліфаваным дзержаком даўжынёю 1,5 - 3 м. У трохзубых В. трэці палец размешчаны насупраць двух як проціпалец. Драўляныя трохзубыя В. выкарыстоўваліся ў сялянскіх гаспадарках пры сціртаванні снапоў і саломы, стагаванні сена, двухзубыя - для вытрасання саломы ў час малацьбы, прыгатавання трасянкі. у наш час бытуюць Вю з металічнымі пальцамі. Часам В. называюць таксама сахор.
Вілы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.