РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вільчык2
Разное ўпрыгожанне вяршынь закрылін. В. бываюць парныя (утвараюцца верхнімі выпускамі 2 перакрыжаваных закрылін) і адзінарныя. Парныя - найбольш старадаўняе і пашыранае ўпрыгожанне сялянскай хаты. Іх робяць тэхнікай прапілоўкі ў выглядзе стылізаваных рагоў, конскіх галоў, птушак, змей. Ёсць меркаванні, што раней В. выконвалі абярэгавую функцыю (гл. у артыкуле Атрапей), але з цягам часу іх магічны сэнс страціўся, яны сталі выключна дэкаратыўным элементам. Адзінарныя В. з’явіліся ў пач. ХХ ст., іх вырэзваюць з адной дошкі і прыбіваюць на скрыжаванні закрылін. Разам з традыцыйнымі дэкаратыўнымі матывамі (раслінны, зааморфны, геаметрычны) сустракаюцца формы, толькі ўласцівыя адзінарным В. (піка, страла і інш.). У наш час формы В. ўзбагачаюць сучаснай эмблематыкай (зорка, голуб). В. вядомы па ўсёй Беларусі, за выключэннем паўд. - зах. раёгаў Гомельшчыны, дзе больш пашыраныя 4-схільныя дахі.
Традыцыйныя вільчыкі ў выглядзе конскіх галоў, птушак і рагоў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.