РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Волат
Персанаж славянскай міфалогіі. В. ўяўлялі асілкам вялізнага росту і магутнай сілы. Паводле паданняў В. жылі ў стараж. час і пахаваны ў доўгіх курганах, названых валатоўкамі (пашыраны на Пн Беларусі, а таксама на Пскоўшчыне і Смаленшчыне). З В. народныя паданні звязваюць назвы некаторых вёсак у паўн.-ўсх. і цэнтр. Беларусі (Волаты, Валатоўкі і інш.). Некаторыя белар. этнографы (В. Ластоўскі, М. Каспяровіч) беспастаўна лічылі В. стараж. групай людзей, продкамі бел. этнасу. Паданні пра В. зрабілі ўплыў на чарадзейныя казкі пра асілкаў, якім уласцівы некаторыя рысы В. (вялікая сіла).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.