РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Воўна авечая
Сыравіна для вырабу валеных рэчаў і нітак для вязання і ткацтва. Састрыжаную В. (авечак стрыгуць 2 разы ў год - вясной і восенню) мыюць, прасушваюць, сартуюць, разрыхляюць (чэшуць). На Беларусі здаўна вядомы ручны спосаб рыхлення В. (мылі, разбіралі рукамі, часалі на грабянях, разбівалі з дапамогай брынды) і механічны (часалі на ваўначосках). У наш час пераважае механічны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.