РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вуда
Рыбалоўная снасць. Традыцыйная В. складаецца з вудзільна (драўлянае), лескі ( са звітых конскіх валасоў, нітак), паплаўка (з пёраў птушак, хваёвай кары, коркаў), грузіла (у старажытнасці з каменчыкаў, пазней металічныя), кручка (з косці, галінак, дроту). На кручок прыладжваецца чарвяк, лічынка, муха, падзёнка, гарох, хлеб і інш. прынады. Ловяць рыбу В. з берага і з лодкі. Раней на цячэнні выкарыстовалі напраўныя В., т. зв. перавалокі, для падлёднага зімовага лову - блісні. На Беларусі вядома з глыбокай старажытнасці. У наш час В. - папулярная снасць аматарскага і спартыўнага лову рыбы. У вытворчасці сучасных В. шырока выкарыстоўваюцца сінтэтычныя матэрыялы і металічныя сплавы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.