РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выбіванне
 
(Набіванне)
Спосаб аздаблення тканін спецыяльнай ручной вышыўкай, што ўжываецца пераважна пры вырабе дэкаратыўных дываноў і невялікіх пано ("макатак", "відокаў"). Як від нар. мастацтва В. распаўсюдзілася на Беларусі ў 1970-я г. Выконваецца пры дапамозе спецыяльнай полай іглы (з драшлянай ручкай), праз якую прапушчана нітка ад клубка. Асаблівасць тэхнікі В. - шчыльны пяцельны ўзор, які пакрывае ўсё поле тканіны. Арнаментальныя кампазіцыі выбіваных дываноў звычайна складаюцца з буйных раслінных матываў.
Вышыўка выбіваньнем (фрагмэнт дывана).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.