РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выглядзіны
 
(Агляды2, Сугляды)
Абавязковы перадвясельны звычай, які заключаўся ў выяўленні фізічных даных і здольнасцей нявесты. У дом да дзяўчыны звычайна пад выглядам падарожніка або шорніка ехаў бацька жаніха. У хаце ён распачынаў гаворку на тэмы, зусім не звязаныя з мэтай яго прыезду, а сам у гэты час пільна прыглядаўся да дзяўчыны. В. нярэдка адбываліся ў час розных свят і кірмашоў. Калі дзяўчына спадабалася, вырашалі слаць да яе сватоў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.