РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячоркі
Даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай у адной хаце. На В. звычайна пралі (таму часам іх называлі попрадкі, супрадкі), вышывалі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На В. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі. У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невялікі пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. В. былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання. У наш час звычай збірацца на В. знік.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.