РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Галерэя
Доўгае крытае светлае памяшканне, у якім звычайна адна вонкавая падоўжная сцяна заменена калонамі або слупамі. Як элемент маст. Аздаблення фасада была асабліва пашырана ў італіі, адкуль у 16 ст. трапіла на Беларусь і стала прыкметнай асаблівасцю драўляных і мураваных сядзібных дамоў, палацаў, крам і гандлёвых радоў, ратуш, корчмаў, гаспадарчых пабудоў і інш. Гэта былі прыбудовы слупавай канструкцыі да падоўжных фасадаў будынкаў і збудаванняў. Вядомы Г. 1-, 2-, 3-, 4-ярусныя. Шматярусныя Г. злучалі паверхні будынка лесвіцамі. У 17 – 18 ст. верхнія падкосы слупоў рабілі ў выглядзе паўарак, што стварала аркадную кампазіцыю фасадаў (лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне). Існавалі і кругавыя Г. (т. зв. Кружганкі), якія афармлялі ўсе фасады будынка (каралеўскі палац на Гарадніцы ў Гродне, сырніца ў в. Баркі Слонімскага р-на), лямус у г. п. Сапоцкін Гродзенскага р-на, званіца ў Клецку, Ільінская царква ў Віцебску і інш.). У 19 ст. Г., аздобленыя ажурнай разьбой, сталі характэрнымі і для гарадскога жылля (Мазыр, Гомель).
Галерэя лямуса. Горад Гародня.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.