РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Галубятня
Збудаванне для ўтрымання галубоў. Вядома з 16 ст. ў магнацкіх і шляхецкіх сядзібах. Пашырэнне Г. звязана з паштовымі патрэбамі. Гэта былі звычайна невялікія драўляныя збудаванні з адтулінамі ў сценах (ляткамі) для залёту галубоў, накрытыя двухсільнымі, вальмавымі або шатровымі стрэшкамі. Ставілі іх на слупах, на ўязных варотах (г. п. Сапоцкін Гродзенскага, в. Івань Слуцкага р-наў і інш.), часам у верхніх частках гаспадарчых пабудоў: свірнаў, птушнікаў і інш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.