РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Галушкі1
 
(Палюхі)
Традыцыйная мучная страва. Рабілі з грэцкай, жытняй, пшанічнай, ячнай мукі. Цеста крута замешвалі, качалі Г. рознай велічыні (маленькія і большыя – з курынае яйцо), часам цеста качалі ў адну качулку і рэзалі на кавалкі нажом. Г. кідалі ў вар, варылі, адкідалі на рэшата або друшляк, потым заскварвалі салам, залівалі смятанай, малаком, часам падсмажвалі ў сале. Г. гатавалі і з юшкаю як рэдкую страву (тады іх рабілі меньшымі). Часам Г. спачатку падпякалі, а потым варылі. Г. вядомы на ўсёй Беларусі. На Палессі Г. варылі на памінкі і елі з сытою, цёртым макам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.