РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гасціны двор
Комплекс збудаванняў, дзе часова пражывалі і гандлявалі купцы і захоўваліся іх твары. Уключаў гасціны дом, гандлёвыя і складскія збудаванні, важніцы, мерніцы. Пашыраны ў 14 – 19 ст. у вялікіх гарадах. Манументальны комплекс Г. д. існаваў у 17 ст. ў Віцебску. У 17 – 18 ст. на аснове Г. д. створаны гандлёвыя рады, якія мелі толькі гандлёвыя і складскія памяшканні, часта злучаліся з ратушамі. Драўляны Г. д. з 2-павярховых крам, што стваралі прамавугольны ў плане комплекс, быў у 18 – пач. 19 ст. ў Тураве (Жыткавіцкі р-н).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.