РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Горан1
 
(Гарно)
Кавальская печ для награвання металу, стацыянарнае абсталяванне кузні. Прамавугольны ў плане апечак рабілі з дрэва, муравалі з камянёў ці цэглы і запаўнялі глінай, часам над ім мацавалі бляшаны ці драўляны каптур для выхаду дыму. На левым краі ставілі невысокую мураваную сценку, каля яе рабілі паглыбленне для вугалю, куды праз адтуліну ў сценцы выводзілі сапло меха, што служыў для раздзімання ў Г. агню. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчаныя на завесах, а скураныя бакавіны – накшталт гармоніка. Прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай драўлянага рычага на почапцы. У наш час мех саступіў месца вентылятару з электрапрыводам, Г. Абсталёўваюць каптурамі для выцяжкі дыму.
Горан.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.